24.05.2023 у ДУ "Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў" прайшло мерапрыемства, прысвечанае сямейным каштоўнасцям "Беларуская сям'я, традыцыі выхавання", якое правяла навуковы супрацоўнік Чэрвеньскага краязнаўчага музея Ларыса Арэхава. Філолаг па адукацыі яна даставіла слухачам велізарнае задавальненне, размаўляючы на чыстай беларускай мове. Тэмы былі закрануты вельмі актуальныя і карысныя для любога з супрацоўнікаў дома-інтэрната.
Культарганізатар Марына Сіняўская

